На WWW.GRAJ.BY чарговае доўгачаканае абнаўленне. За апошні час, новымі фота ўзбагаціліся галерэі Нясвіжскага, Браслаўскага, Мядзельскага, Шчучынскага, Валожынскага, Пастаўскага, Лідскага, Іўеўскага, Гродзенскага, Ашмянскага, Бярэзінскага, Валожынскага, Клімавіцкага, Пінскага, Полацкага, Расонскага, Хоцімскага раёнаў. Дзякуем усім, хто дапамагае працягваць пошук. Асаблівая падзяка тым, хто падзяліўся здымкамі з сваіх архіваў і калекцый: Наталля Апацкая (Гарадзея), Аліны Трукан (в.Дворышча), Анатоль Кляшчук (Мінск), Ігар Пракаповіч (Паставы), Надзея Бароўка (Маладзена), Роберт Ожэль (Балгарыя), Станіслаў Муліца (Гродна), Андрэй Салкевіч (Гродна), Цімафей Авілін (Мінск), Алег Багатырэвіч
Здымак з этнаграфічнай экспедыцыі ўздоўж паўночна заходняй мяжы Гродзенскай вобласці ў 1960г., які захоўваецца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах https://folk.artmuseum.by/ Праз аналіз розных крыніц мы паспрабавалі пабудаваць прыблізны маршрут той этнаграфічнай вандроўкі па тагачасных Васілішскім, Радунскім, Воранаўскім і Эйшышскім раёнах. Вядома на сёння, што у складзе групы былі: Лявон Баразна рабіў фотаздымкі і замалёўкі, Мар’ян Баяровіч запісваў песні, Сяргей Талочка фіксаваў прымаўкі, кіроўца аўтобуса (верагодна з абласнога Дома народнай творчасці). 08 ліпеня (пт) 1960г. в. Куляшы; 09 ліпеня (сб) 1960 г. в. Замасцяны; 10-14 ліпеня (ндз, пн, аў, ср, чц) 1960 г. в. Матылі
ШТО БЫЛО? ШТО ЕСЦЬ? ШТО БУДЗЕ? ЧЫМ . . . ..?
Пазначылі, за апошні два месяцы, на мапе імёны вясковых музыкантаў у 58-мі раёнах Беларусі. https://www.graj.by/map.
Атрымліваем новыя старыя фота і падаем падрабязныя подпісы да іх ў нашых галереях https://www.graj.by/gallery
Стварылі акаўнты https://twitter.com/GRAJ_BY і https://www.tiktok.com/@graj.by (падпішыся і пастаў ) і запрашаем да супрацоўніцтва аматараў SMM.
УПЭЎНЕННАСЦІ І СПАКОЮ УСІМ! ВЯСНА У ДАРОЗЕ!
ШЧЫРЫЯ СЛОВЫ ПАДЗЯКІ ВАМ:
Vasil Hryń http://xytap.by/by/ (Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў)
Галіна Каржанеўская (Мінск)
Мікалай Асмалоўскі (Касцюковічы);
Рэдакцыя партала Kraj.byhttps://kraj.by/ (Маладзечна)
Ірына Шамардзін
#деньзимнегосолнцестояния
Сёння самы кароткі дзень і самая доўгая ноч, а яшчэ – чароўная: нашы продкі лічылі, што менавіта 21 снежня нараджалася Каляда – галоўны славянскі бог Сонца, які даваў жыццёвую сілу і меў непамерную ўладу над прыродай і чалавекам. Подых даўніны даносяць да нас казкі, легенды і паданні, а звычаі і абрады далучаюць да продкаў – вось такі непарыўны ланцужок у імклівай плыні жыцця і коле часу.
Запрашаем на святочны вечар у Салігорскі раён Мінскай вобласці. Жыхары вёскі Рог не толькі дбайна працуюць, а і з душой адпачываюць: фрагмент цыклавой тэлеперадачы “Радавод”, аўтар – Рэгіна Гамзовіч, рэжысёры – Марыя Андруковіч і Мікола Зарэмба, запіс