Палітзняволенай Марыі Калеснікавай споўнілася 42 гады Кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 3 гады і 7 месяцаў. Апошні ліст ад Марыі родныя атрымалі 14 месяцаў таму. У 2021 годзе суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. Павіншуйце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне Напісаць анлайн https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfhsgpGwDc9sskZ82LN_eKwwZBAX9U5kLARAFo2eR1UGw8Usg/viewform?usp=send_form