У Віцебску працягваецца падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. Сёлета асноўныя мерапрыемствы музычнага форуму пройдуць з 11 па 14 ліпеня. Старт мерапрыемствам дасць зусім новы праект, які атрымаў назву «Госці з будучыні».
У праграме “Культурны тыдзень” пагутарым з дырэктарам Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глебам Лапіцкім пра музычную палітру, конкурсы і зорных гасцей ХХХІІІ форуму.
🔸Нядзеля, 11:50/20:00
Працягваем знаеміцца з беларускім кіно 🎬
Прэм’ера дакументальнага фільма “Ташкенцкая торба” 2023-га года (кінастудыя “Беларусьфільм”)
🔸 Сёння, 22:55
У Мінску праходзяць Дні духоўнай культуры Расіі. У межах гэтай падзеі зладзілі шэраг мерапрыемстваў - выставы, канцэрты і дыялогавыя пляцоўкі ✨
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта "Памяці вечны агонь", прысвечанага Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Што можна пабачыць на экспазіцыі, даведаемся ў сюжэце ✨
00:45
Наперад у мінулае
72 просмотра
Новая фальклорная экспедыцыя творчай групы праграмы "Наперад у мінулае" ў в. Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна🌿 Вас чакае абрад "Валачобнікі" ў выкананні народнага ансамбля беларускай народнай песні "Сябрына"!
Вынікам вандроўкі стане новая арыгінальная версія народнай песні ў выкананні Настассі Краўчанка!🎶
🔸Нядзеля, 10:00
У Вялікім тэатры Беларусі працуе выстава “Беларусь вызваленая: запавет 1944-га”. Падчас адкрыцця экспазіцыі наведвальнікі тэатра змаглі не толькі ўбачыць карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, але і завітаць на канцэрт “Спяваем песні Перамогі разам”.
Пачуў іх і наш карэспандэнт Алесь Мойскі ✨
У межах рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня"!✨
Гала-канцэрт калектываў мастацкай творчасці Гомельскай вобласці "Галасы Палесся ў прасторах сусвету"💃
🔸Нядзеля, 16:40
00:32
Суразмоўцы
31 просмотр
Госцем новага выпуску "Суразмоўцаў" стаў паэт, настаўнік Вячаслаў Корбут📚
Аўтарскі праект пісьменніка Навума Гальпяровіча!
🔸Субота, 20:25
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе экспазіцыя “Рэпін і вучні”. Выставачны праект прымеркаваны да 180-годдзя з дня нараджэння Ільі Рэпіна 🎨
Падрабязнасці ў сюжэце!
00:45
Навука побач
42 просмотра
Калі з'явілася першая дарожная аптэчка?💊 Як фарміруюць аўтамабільную аптэчку сёння?🩹
Разбіраемся разам ў сумесным праекце Белтэлерадыёкампаніі і НАН Беларусі “Навука побач”
🔸Субота, 11:30
Показать ещё