Яна нагадала, што першапачаткова гэты дзень сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці.
"Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых. Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў", — заяўляе ў сваім звароце лідарка дэмсілаў.
Ціханоўская згадала зняволеных прафсаюзных лідараў — старшыню БКДП Аляксандра Ярашука і намесніка старшыні РЭП Генадзя Фядыніча. "Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня — гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з'яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана", — падкрэслівае палітык.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев