Напишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О мероприятии
"Уснежка" ад Надзі Букі.
Персанальная выстава буцінанкі адкрыецца 19 снежня ў галерэі tut.by (вул. В. Харужай, 1А, 6-ы паверх (Гандлёвы цэнтр "Сілуэт").
Ажурнае мастацтва выцінанкі Надзя адкрывае нетрадыцыйнымі формамі. Усе работы выразаныя маленькімі нажніцамі з суцэльнага ліста паперы. Гэта графіка, якая не мае межаў.
Адчуць набліжэнне Калядаў і Новага года можна будзе, зазірнуўшы на выставу Надзі. Сняжынкі ў слоіках, мандарыны на снезе, нажніцы ў гурбе - гэта частка свету мастака, у які яна запрашае зазірнуць.
Выдуманыя персанажы ажылі на паперы і разляцеліся як сняжынкі.
Снег можа ўсміхацца!