З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча арганізуюць сумесную патрыятычную акцыю "Паклонімся вялікім тым гадам". Акцыя прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адбудзецца 5 чэрвеня ў 11 гадзін на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту 🏡 etna.by
Прадстаўляем гасцям фестывалю яшчэ адзін клуб гістарычнай рэканструкцыі - “Волат” 🗡️ Пад час фестывалю гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай”, які будзе праходзіць 8 чэрвеня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Вы зможаце пазнаёміцца з клубам “Волат”. Дадзены клуб займаецца рэканструкцыяй ранняга Сярэднявечча, а менавіта эпохай вікінгаў. 📃 Вас чакае: 🔸 Знаёмства з вікінгамі; 🔸 Славянская праграма; 🔸 Баі вікінгаў. Акрамя праграмы ад клуба “Волат” Вас яшчэ чакае шмат цікавостак, сачыце за навінамі! etna.by
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля “Над Менкай” ⚔ Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” 08.06.2024 г. Вас чакае лекцыя ад гісторыка-медыявіста, археолага, кандыдата гістарычных навук, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела - «Гісторыя Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і археаграфіі» Інстытута гісторыі НАН Беларусі Дзярновіча Алега Іванавіча на тэму: “Вялікае Княства Літоўскае перад выклікамі экспансіі Тэўтонскага ордэна ў XIV ст.: ад Патрыка Гарадзенскага да Энтані дэ Люсі”. Акрамя лекцыі Вас чакае шмат іншых цікавостак, сачыце за навінамі! etna.by
Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна было сустрэць яго абраз. У народзе казалі: “Няма за мужыка паборніка большага за Міколу”. Мікола лічыўся нябесным заступнікам бедных, нямоглых і падарожнікаў, асабліва на вадзе. “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як сьвяты Мікола”, - кажа народная прымаўка. У народзе Міколу лічылі, як найстарэйшага па сваім веку, найстарэйшым і над усімі святымі. “Прасі Міколу, а ён Спасу скажа”. З малітваю да Міколы звярталіся перад тым як выпраўляліся ў дарогу, а таксама падчас буры. У народных спевах Мікола паўстае як апякун нівы і статка. З днямі памяці Святога Міколы звязаны каляндарныя на
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля! ⚔️ Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце пазнаёміцца з вайсковымі традыцыямі шатландскіх горцаў разам з клубам “Клан МакВітан”. 📃 Вас чакае: 🔸 Праграма “Шатландская гісторыя”; 🔸 Фехтаванне; 🔸 Шатландскія гульні; 🔸 Манетны двор. Акрамя праграмы ад клуба “Клан МакВітан” Вас чакае шмат іншых  цікавостак! Сачыце за навінамі! etna.by
Учора пройшла энергічная, яркая і містычная Ноч Музеяў у Азярцы разам з гуртом KaS 💫
Показать ещё