Паводле пісьмовых крыніц, згадваецца ў 1520 г., калі Пінскі князь Ф. І. Яраславіч у сваім завяшчанні даруе Гошчу разам з сялянамі і возерам Багародзіцкай царкве Ляшчынскага манастыра.
Аб назве вёскі. Яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя вучоны-лінгвіст Піцтэт выступіў з артыкулам, у якім дае сваё тлумачэнне тапоніму Гошча. Ён убачыў у санскрыцкім слове gostha сэнсавы адпаведнік слову «гошча». Гэта слова складаецца з дзвюх асноў: go (карова), sthana (стан). Інакш – месца, дзе стаяць каровы, стан для кароў. 3'яўленне гэтых слоў вучоны звязвае з развіццём чалавечай цывілізацыі, калі людзі ад збіральніцтва і палявання перайшлі да земляробства і жывелагадоўлі.
Далейшыя трансфармацыі гэтага слова далі нам новыя значэнні, а іменна: месца, асада, прыстанішча, дом.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 2