Боль і горыч на сэрцы, смутак на душы, слёзы на вачах. На 74 годзе не стала Алены Іосіфаўны Чарняўскай, працавала выхавацелем ў дзіцячым садку, затым у Нацыянальнам архіве Беларусі. Жонка вядомага пісьменніка, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Міколы Чарняўскага. Нам усім будзе не хапаць МАМЫ. У жыцці кожнага з нас надыходзіць час страт, трэба пранесці годна гэты крыж, як бы не было цяжка, верыць у лепшае. Сышоў цудоўны чалавек, для мяне яна стала другой Мамай, чвэрць стагоддзя пражылі ў адной кватэры.
Трэба суцешыцца думкай, што яна ў лепшым свеце, дзе няма болю і пакут. Царства ёй Нябеснага, а нас няхай аберагае Бог і дапаможа перажыць гэтыя цяжкія дні.
Развітальнне адбуддзе 8 снежня ў
Пайшоў з жыцця вялікі легендарны кампазітар Беларусі, цудоўны чалавек і дарадца, шчыры і пранікненны настаўнік, Народны артыст Савецкага Саюза, Народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок! Дзякуючы яму ў мяне есць чароўная жонка Анастасія і прыгажунька- разумнічка дачушка Ангелінка.
14 кастрычніка ў будынку філармоніі адбыўся цудоўны аўтарскі вечар паэта-песенніка Канстанціна Цыбульскага. Песні, прысвечаныя маме, роднай вёсачцы і каханню прагучалі ў выкананні ансамбляў Свята, Пліса, вядомых артыстаў і ў выкананні самога аўтара. У зале абыякавых не было.