Сёння, 25 мая, святкуе дзень нараджэння Святлана Мікалаеўна Жукоўская, актрыса, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. У свой дзень нараджэння яна выйдзе на сцэну ў галоўнай ролі ў спектаклі «Асенні rock’n’roll». Святлана Жукоўская пачала працаваць у тэатры ў 1981 годзе пасля заканчэння Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. У 1988 годзе закончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Тонкая лірычнасць, праўдзівасць сцэнічнага існавання, паглыбленне ў сутнасць вобраза – гэтыя рысы дапамаглі Святлане Мікалаеўне заняць адно з вядучых месцаў у тэатры і стварыць больш за 100 роляў. Найбольш знакавыя – Наста («Несцерка»), Сіль