👋 Вітаем усіх новенькіх падпісчыкаў нашай старонкі! Мы – кампанія “Дзікая прырода”. Мы ствараем цікавыя прадукты і ўвесь прыбытак ад іх накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. У нас на старонцы ты знойдзеш: 🌿 цікавыя факты пра дзікую прыроду Беларусі 🌿 анонсы нашых і партнёрскіх актыўнасцяў, звязаных з дзікай прыродай: лекцыі, конкурсы, выставы 🌿 прыгожых птушак і звяроў, тэставанкі і інтэрактыў у сторыз 🌿 важныя памяткі і парады ў вечных сторыз. 👉🏻 Як жа мы ахоўваем прыроду? Чытай матэрыялы па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі Як ты можаш дапамагчы дзікай прыродзе Беларусі? 🌱 Далучыцца да “Дзікага клуба” https://clck.ru/39ERLY 🌱 Набыць наш кішэнны вызначальнік птушак https://clck.ru/3
Многія ўжо атрымалі размалёўкі з птушкамі! Пагартаем? 📔
🐟 Па дадзеных даследавання папуляцыі мігруючых відаў прэснаводных рыб скараціліся ва ўсім свеце ў сярэднім на 81% за перыяд з 1970 па 2020 год, пры гэтым у Еўропе – на 75%. Прычыны ад галоўнай да менш значных – плаціны і іншыя бар’еры на рэках, асушэнне водна-балотных угоддзяў для сельскай гаспадаркі, перапромысел, забруджванне рэк і вынікі кліматычных зменаў. Але ёсць і добрыя навіны: папуляцыя кожнага трэцяга віду рыб-мігрантаў павялічылася, дзякуючы высілкам па захаванню ці аднаўленню месцаў пражывання, кантролю за рыбалоўствам, разбурэнню плацін, стварэнню рэзерватаў і прававой ахове. У Еўропе і ЗША за апошнія дзесяцігоддзі былі разбураны тысячы плацін, дамб і іншых бар’ераў. 💧 У рэ
Прыём! Прыём! Дакладаем абстаноўку з "чырванакніжнікамі" на Званцы. 🌳 Адзін з нашых спецыялістаў Юрый Янкевіч зараз у экспедыцыі даследуе лясы і балоты ў Драгічынскім раёне. Ён правярае захаванасць ахоўных участкаў з “чырванакніжнікамі” і шукае новыя, якія варта аддаць пад ахову. Мы пазванілі Юрыю ў лес, каб распытаць, як ідуць справы ў экспедыцыі. Зараз там удзень вельмі горача, да таго ж процьма камароў, мошак, аваднёў, ды яшчэ ў момант нашай тэлефоннай размовы пайшоў дождж. Але ўсё гэта Юру не спыняе. Настрой у яго бадзёры і ўжо ёсць добрыя вынікі, якія матывуюць. Вось што Юра расказвае пра вынікі маніторынгу: “Штосьці пацвердзілася, штосьці – не. Некаторыя месцы на балоце зараслі ку
А ты ведаеш, што ў Беларусі жывуць дзікія чарапахі? 🐢 Еўрапейская балотная чарапаха жыве на поўдні краіны. Яна была шырока распаўсюджана да маштабнай меліярацыі Палесся, а сёння ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу. У нашай балотнай чарапахі дзякуючы людзям цяпер з’явіўся агрэсіўны канкурэнт – чырванавухая чарапаха, амерыканскі від. Яе, напрыклад, бачылі на Чыжоўскім вадасховішчы. Чырванавухія чарапахі прадаюцца ў заакрамах. Людзі купляюць іх маленькімі для дзетак. Але чырванавухія чарапахі вырастаюць да 30 см, жывуць да 50 гадоў і маюць агрэсіўны нораў. Калі чарапахі вырастаюць і пачынаюць кусацца, ад іх пазбаўляюцца – звычайна выпускаюць у найбліжэйшую сажалку. Але так рабіць нельга!
❓ Ці ведаў_ла ты, наколькі мала дзікіх звяроў і птушак на планеце? Памеры жывёл на малюнку паказваюць адносную біямасу дадзенай групы жывёл. Людзі займаюць 2.5%, а свойскія жывёлы 4% ад агульнай біямасы ўсіх жывёл на Зямлі. Гэта больш, чым у 16 разоў за біямасу ўсіх дзікіх звяроў і птушак разам! 🐅🦅 Каб пракарміць людзей і свойскую жывёлу штогод адымаюцца новыя тэрыторыі і акваторыі ў дзікай прыроды. Колькасць людзей расце, а з імі і колькасць свойскіх жывёл. 🤲 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба змяніць звычкі, знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і аставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць. 💚 Сёння, 22 траўня адзначаецца Міжнарод
А ты ведаў_ла, колькі ў Беларусі крумкачовых птушак?
Птушка года: факт № 15 з 15.
🐦 Акрамя шэрай вароны ў Беларусі гняздуюцца іншыя крумкачовыя птушкі: крумкач (ворон), грак, сарока, каўка (галка), сойка, арэхаўка (кедровка).
#дзікіфакт: Крумкач – гэта іншы від птушак, ён не можа стварыць пару з шэрай варонай.
Шукай цікавыя факты пра шэрую варону па хэштэгу #птушка2024года
Далучайся да Тэлеграм-чату "Птушка года". Там зараз адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда вароны з птушанятамі. Гэта амаль што стрым! Паспей паназіраць за іх сямейным жыццём, пакуль вараняняты не пакінулі гняздо t.me/ptushkahoda
❓ Вызначыш, хто з птушак на якім фота?
📷 Дзякуем за фота Ві
Незвычайная пара буслоў склалася сёлета ў Беларусі. 😯 Аб змешанай пары чорнага і белага буслоў выпадкова даведаўся нясвіжскі заолаг Сяргей Шакала. Сяргей назіраў белага бусла на гняздзе, а чорнага – на суседнім слупу. Чорны бусел адлятаў пахарчавацца на бліжэйшае поле сярод тэхнікі і іншых птушак. А калі вярнуўся, прывітаўся з птушкай на гняздзе сіплым голасам, а самачка ў адказ паклекатала дзюбай. Сяргей Шакала адзначае, што на гэты момант мае толькі здагадкі наконт таго, ці пара гэта. Але чорны бусел трымаецца менавіта каля гэтага гнязда, і са слоў мясцовых нават біўся з белымі бусламі за гэтую бусліху. 🐦 Чорныя і белыя буслы рэдка перасякаюцца ў прыродзе. Чорны бусел вядзе скрытны л
⚡ Навінкі ад “Дзікай прыроды” – размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў! У кожнай размалёўцы – 11 відаў птушак з цікавымі фактамі пра іх на рускай і беларускай мовах, а таксама сакрэт з падказкай на задняй вокладцы. Кожны від займае разварот А3, палова з якога размалявана для прыкладу. Старонкі А4 фармату. Усе малюнкі натуралістычныя і правераныя арнітолагамі. Ніякага кічу! У невялічкім подпісе да кожнага віду цікавы факт для дзяцей, таксама падабраны арнітолагамі. 🐦 Птушкі ля кармушкі 🐦 Хто ўладарыць у небе? 🐦 Хто жыве на вадзе? Набывай свой камплект размалёвак проста зараз! https://birdingbelarus.by/products/raskraski Увесь прыбытак ад іх ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️ Размалёўк
Навіны з дзікіх экспедыцый на поўдні Беларусі! 🤗
Летась нашы спецыялісты шукалі невядомыя месцы з чырванакніжнікамі, якія патрэбна аддаць пад ахову дзяржаве. Але сэнс аддаваць усё новыя і новыя месцы пад ахову ёсць толькі тады, калі ахова эфектыўная. Каб даведацца пра стан ахоўных участкаў з чырванакніжнікамі ў гэтым годзе мы падключыліся да маніторынгу такіх участкаў. Ёсць від – добра, няма – знайсці прычыну і вінаватых і дабіцца пакарання.
У канцы красавіка наш спецыяліст Юрый Янкевіч зрабіў вялікую экспедыцыю ў Іванаўскі, Ганцавіцкі і Пінскі раёны. Амаль 10 дзён ён правёў у лясах і на балотах, правяраючы ахоўныя месцы з чырванакніжнікамі.
🌿 Амаль усе месцы вырастання чырванакніжных
Чаму вароны атакуюць?
🐦 З сярэдзіны траўня на працягу месяца птушаняты шэрых варон пакідаюць гнёзды. Подлеткі хаваюцца ў траве, а бацькі іх могуць бараніць і паводзіцца агрэсіўна.
Але ты не перажывай. Гэты перыяд у кожнай сям’і цягнецца звычайна некалькі дзён. Як толькі малыя навучацца лётаць, вароны пакінуць гнездавую тэрыторыю. А пакуль лепш за ўсё абыходзіць гэты ўчастак – так будзе спакайней і табе, і Птушцы года.
☝️ Калі няма магчымасці абысці гэты ўчастак, старайся ісці толькі па сцежцы, не заходзячы на траву.
☝️ Калі ты бачыш вараняня, якое яшчэ не лятае, каля самай сцежкі, лепш асцярожна перанясі яго крыху далей на траву. Але май на ўвазе, што яго бацькі могуць накінуцца на цябе
Показать ещё