Предыдущая публикация
12 траўня.
1775 - У Гародне заснавана Вышэйшая медыцынская акадэмія.
1833 - Нарадзіўся Бенедыкт Дыбоўскі (маёнт. Адамарын, цяпер Маладзечанскі р-н), заолаг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстання 1863-1864 гг.
1842 - Памёр Валенці Ваньковіч, мастак. Пахаваны на могілках Манмартр у Парыжы (Францыя).
1855 - Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцей, у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверітэту.
1863 - Каб пазбегнуць палону, застрэліўся Баляслаў Кульчыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г.
1954 - Беларуская ССР прынята ў ЮНЕСКА — Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев