в.Гліннае на Вілейшчыне. Усталяваны ў 2012 годзе.
Тут пахаваныя тыя, хто загінуў падчас бою расійскіх авангардаў генерала Е. І. Чапліца (3-я заходняя армія) і генерала ад кавалерыі М. І. Платава з французскім ар'ергардам пад камандаваннем маршала К. Віктора.
Атрады расійскай арміі падышлі да Маладзечна 22 лістапада (па старым стылі) і разбілі французаў. У гэтым баі было ўзята ў палон каля 2500 французскіх салдат і афіцэраў, захоплены 24 гарматы.
Маладзечанскі бой стаў заключным у зімовай кампаніі 1812 года, у гонар гэтай перамогі ў 1977 годзе на ўскраіне горада ўсталяваны помнік. Страты ў вайне 1812 года былі вялізныя: маладзечанскi замак напалову разбураны і больш не аднаўляўся, мястэчка спалена, насельніцтва скарацілася ўдвая.
Крыніца: https://t.me/pavillie #вілейшчына #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #маладэчна #маладзечна #Молодечно #1812 #молодечненский #молодечненскийрайон
#маладзечаншчына
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев