Герб "Адынец" быў гербам роду АДЫНЕЦ. Прадстаўнікі роду жылі ў Мінскай губерні і былі зарэгістраваны ў Герольдыі Расійскай імперыі. Сваё дрэва вядуць ад Мацея Адынца, які ў 1686 годзе з'яўляўся ўладаром маёнткаў Машталерышкі, Зыкава, Манчакі (некаторыя з іх і зараз можнай знайсці на мапе як вёскі недалёка ад Астрашыцкага Гарадка). Мацей Адынец меў 4 сыноў – Каспер, Мікалай, Войцех, Базыль-Марцін. Ад гэтых дзяцей пайшлі галіны роду Адынец, якія пазней жылі ў розных кутках Беларусі і мелі розныя ўзроўні заможнасці. Нашчадкі Каспера Адынца жылі ў Барысаўскім, Лідскім, Віцебскім паветах. Нашчадкі Мікалая жылі ў Мінскім і Барысаўскім паветах. Нашчадкі Войцеха перасяліліся ў Ігуменскі, Чэчэрс
Калі мы наведваем могілкі на Радаўніцу часам не здагадваемся наколькі ж глыбока ідуць людзскія карані вакол гэтага месца. Рэдка хто знойдзе хвіліну каб прайсьціся каля блізкіх чужынцаў, якія ўжо даўно сыйшлі ад нас. Мы мітусліва наведаваем на святы сваіх продкаў па адной лініі роду і пасля бяжым на іншыя могілкі, дзе таксама трэба ўшанаваць прашчураў ужо па іншай лініі. А калі ўдумліва прайсьціся каля ціхіх камянёў, то знойдзем магілы, якія датуюцца можа 1890 годам, ці нават ранейшыя за іх. Вось так глядзіш на імёны і думаеш, што вось яны - першыя жахары вечнай цішыні. Адныя з могілак, якія наведваю я, месцяцца недалёка ад вёсцы Буцэвічы. Але не кожны з тых, хто прыяджае да сваіх памерлых
Людзі па рознаму ўспрымаюць інфармацыю пра сваіх продкаў. Адныя замыкаецца і адмаўляецца ўспрымаць інфармацыю, другія ўдзячныя за адкрытыя дзверы ў мінулые і з захапленнем слухаюць байкі старых дакументаў, трэція пачынаюць самі шукаць карані ўжо па іншым прозвішчам сям'і. Калі захаваліся архіўныя дакуметы касцёлаў ды цэркваў, то імёны прашчураў сялян можна знайсці нейдзе да 1780 года, а калі ў вас былі продкі са шляхты, то ёсць верагоднасць, што пашансціць дайсці у пошуках да 1650 года і займець выгляд свайго герба. А таксама заўсёды дзейнічае прынцып - жыў ціха, то не застаўся ў гісторыі не толькі краіны, не застаўся ў гісторыі і для сваіх жа нашчадкаў. Чалавек добра памятае сваіх дзядоў,
Я гісторык па адукацыі і цікаўлюся радаводам ужо даўно, але толькі пару год як атрымалася папрацаваць у архівах Беларусі. Таму маю вялікую колькасць прозвішчаў у радаводзе так ці інакш звязанымі са мной па розным лініям сваяцтва. Непасрэдна мая прамая лінія гэта Макоўскія, Адынец, Нарушэвіч, Цынкевіч, Кісель, Ярашэвіч, Юркевіч, Вярыга, Пашык, Давідовіч, Бароўскія, Ржэцкія, Ліпень, Доўнар, Азаронак, Танаеўскія, Матусевіч. Гэта тыя каго я здолела знайсці працуючы ў архівах. Ёсць яшчэ прозвішчы якія так ці інакш звязаныя са мной па розным радам у розныя гістарычныя часы. Некаторыя галіны роду ведаю да 1700 года, некаторыя толькі да 1860. Усе яны жылі ў Цэнтральнай Беларусі вакол Мінска, Лагой
Паважаныя сябры. Займаюся радаводам і шукаю сваіх сваякоў, якім гэта таксама цікава. Буду ўдзячна за любую інфармацыю, бо знайшла ўжо тыя ці іншыя галінкі роду да 1700х гадоў, таму з задавальненнем распаяду вам пра вашых продкаў, калі нашыя прозвішчы перасякаюцца. Шукаю: вакол Жукаўкі і Юзуфова - Азаронак, Адынец, Ліпень, Юркевіч, Макоўскія, Ярашэвіч, Доўнар, Танаеўскія. вакол Астрашыцкага Гарадка - Нарушэвіч, Пашык, Давідовіч, Бароўскія. вакол Сёмкава - Макоўскія, Адынец, Доўнар. вакол М.Бесяд - Цынкевіч. вакол Азарыч і Калінкавіч - Гормаш, Міруценка, вакол Астрашыцкага Гарадка, Жукаўкі, Буцэвіч, Заслаўя, Івянца, Ракава ўсіх Макоўскіх. Аднакласнікі толькі для кантактаў, больш актыў