Прадстаўнікі роду жылі ў Мінскай губерні і былі зарэгістраваны ў Герольдыі Расійскай імперыі. Сваё дрэва вядуць ад Мацея Адынца, які ў 1686 годзе з'яўляўся ўладаром маёнткаў Машталерышкі, Зыкава, Манчакі (некаторыя з іх і зараз можнай знайсці на мапе як вёскі недалёка ад Астрашыцкага Гарадка). Мацей Адынец меў 4 сыноў – Каспер, Мікалай, Войцех, Базыль-Марцін. Ад гэтых дзяцей пайшлі галіны роду Адынец, якія пазней жылі ў розных кутках Беларусі і мелі розныя ўзроўні заможнасці. Нашчадкі Каспера Адынца жылі ў Барысаўскім, Лідскім, Віцебскім паветах. Нашчадкі Мікалая жылі ў Мінскім і Барысаўскім паветах. Нашчадкі Войцеха перасяліліся ў Ігуменскі, Чэчэрскі паветы і ў Смаленскую і Магілёўскую губерні. Мой род ідзе ад Базыля-Марціна Адынца, яго нашчадкі жылі ў Мінскай губерні ў фальварку Літвінкава, засценках Стайкі, Дуды, Пенькаўшчына, Карасі. Збольшага прадстаўнікі роду былі рыма-каталіцкага веравызнання, але некалькі галін роду адносіліся да грэка-католікаў (уніятаў).
Прадстаўнікі Адынцоў да 1937 года ў розныя гістарычныя часы мелі жонак з прозвішчамі Ярашэвіч, Ржэцкая, Барташэвіч, Юркевіч, Карзюк-Залеская, Віткоўская, Макоўская, Стэфановіч, Падкайская, Сугітроўская, Карповіч, Язоўская, Блажэўская, Загорская, Валасоўская, Зяновіч, Загорская, Халкоўская, Дарашэвіч. Гэта малая доля прозвішчаў якія вядома зараз, бо ў Гербоўнік уносіліся толькі мужчыны. У радавым дрэве АДЫНЦОЎ можна сустрэць розныя імёны і сярод іх ёсць цікавыя і рэдкія зараз імёны Мікалай-Бенедыкт, Францішак, Вінцэнт, Тамаш, Напалеон, Фартунат, Баляслаў-Караль, Франц, Каспер, Рафал, Марцін, Феліцыян, Гальяш, Ян-Вінцэнт, Генрых, Станіслаў-Аўгуст, Рамуальд, Леон, Леанард, Стэфан, Адам, Сільвестар.
У 1937 годзе 7 прадстаўнікоў Адынцоў, якія на дадзены момант ёсць у радаводзе прайшлі праз рэпрэсіі і лагера. Значная частка сямей была раскулачана і саслана. 2 прадстаўніка роду былі расстраляны за антысавецкую дзейнасць. На сённяшні момант нашчадкі роду раскіданы па розным куткам Беларусі, добра калі ведаюць імёны прадзедаў, але нажаль не ведаюць, што могуць давесці свой род да 1686 года, да часоў калі існавала Рэч Паспалітая. Гісторыя рода пачынаецца не з Савецкага Саюза, ці Другой сусветнай вайны, наша гісторыя пачынаецца куды глыбей, яна ідзе каранямі ў гісторыю Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев