Імі багатая і адметная і Кармяншчына.
Сваеасаблівымі дэталямі адрозніваюцца нашы зажынкі. У вёсках Кармянскага раёна было распаўсюджана ўяўленне, што зажынаць павінна здаровая жанчына, інакш казалі, што «калі пойдзе зажынаць хворая жанчына, з бальной рукой, то ўсе людзі будуць хварэць: то парэжуць пальцы, то нарываць будуць…» (в. Высокая). Нажаўшы першы сноп, на зямлю клалі хлеб-соль і прамаўлялі, звяртаючыся да Споркі (Маці Божай): «Спорка-спешка, кругом постаці аббяжы, нам жаць памажы, хадзі к нам абедаць хлеб, соль, вадзічку» (в. Высокая). Першы нажаты сноп абавязкова забіралі з поля з сабой, ставілі на покуці, затым яго «аббівалі і свяцілі ў царкве» (в. Ворнаўка).
У жніўных песнях гучалі матывы цяжкай долі жанчыны, якая сумуе па сваіх бацьках, нешчаслівага сямейнага жыцця, сіроцкія матывы. http://nashkraj.info/zhnivenskaya-narodnaya-abradnasts-na-karmyanshchyne/
http://nashkraj.info/gistoryka-krayaznauchy-kalyandar-gomelya-na-2022-g/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев