Складаныя, супярэчлівыя інтымныя перажыванні герояў, эратычныя матывы ў гэтым творы па-майстэрску “ўплецены” ў падзеі вайны, у побыт і псіхалогію людзей, што аказаліся пад акупацыяй нямецкіх войскаў. Гэта, па словах А. Івашчанкі, – “захапляльны экшн пра партызанаў і падпольшчыкаў, што трымае ў напружанні ад першай да апошняй старонкі поруч з нежартоўнымі любоўнымі пачуццямі”. Экстрэмальныя падзеі вайны, паўсядзённае “балансаванне” паміж жыццём і смерцю высвечваюць як высокія, так і нізкія рысы характару людзей. Нягледзячы на трагічны фінал, аповесць мае жыццесцвярджальны, аптымістычны характар. Менавіта гэтая ідэя – “Вайна не можа спыніць адвечны жыццёвы лад” – падкрэсліваецца Г. Егарэнкавай у крытычным артыкуле, прысвечаным аповесці “Шлюбная ноч”. http://nashkraj.info/ab-lingvagendernym-i-etnakulturnym-asensavanni-apovestsi-ivana-shamyakina-shlyubnaya-noch/
http://nashkraj.info/gistoryka-krayaznauchy-kalyandar-gomelya-na-2022-g/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев